Беларуская Служба

Ва Украіне адбылася замена на пасадзе галоўнакамандуючага Узброеных сіл

12.02.2024 16:30
Эксперт крытычна ацэньвае рашэнне Офіса прэзідэнта Украіны.
Аўдыё
  • Эксперт пра адстаўку Залужнага
Ілюстрацыйны здымакEPA/SERGEY DOLZHENKO Dostawca: PAP/EPA.

Украіна ў найбуйнейшым ваенным крызісе з часоў наступлення Расіі на Кіеў у 2022 годзе, пра гэта пішуць заходнія аналітыкі. Гэта звязана з узмоцненым наступам расіян і скарачэннем падтрымкі з боку Захаду. Менавіта ў гэты момант украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі вырашыў змяніць вайсковае камандаванне. Замест папулярнага генерала Залужнага прызначаны вайсковец, вядомы сваёй гатоўнасцю выконваць загады любым коштам. Ці гэта дапаможа Украіне абараніцца да навалы з Усходу, пра гэта размова з экспертам.

Апошнія месяцы ва Украіне заўважацца пагаршэнне настрояў унутры краіны. Людзі стаміліся ад вайны, а вайскоўцы кажуць пра недахопы амуніцыі ды скарачэнне армейскіх рэзерваў. Украінская армія чакае мабілізацыі, але цывільныя ўлады стрымліваюцца да прыняцца дадзенага рашэння, у звязку з яго непапулярнасцю.

З пачатку года акрамя масіраваных расійскіх нападаў беспілотнікаў на розныя гарады Украіны, расійскае войска змагло дасягнуць абмежаваных поспехаў у наступе на ўсходзе Украіны. У прыватнасці, на гэтым тыдні ў СМІ з'яўляліся паведамленні аб тым, што Расія блізкая да прарыву абарону Аўдзееўкі.

У такой сітуацыі ва Украіне адбылася замена на пасадзе галоўнакамандуючага Узброеных сіл. На места Валерыя Залужнага прыйшоў камандуючы сухапутнымі войскамі Аляксандр Сырскі. Украінскія эксперты зазначаюць, што гэта абвастрэнне палітычнай барацьбы паміж прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і былым глаўкамам УСУ. Залужны не раз казаў, што мэта Зяленскага вярнуць усе страчаныя украінскія рэгіёны не можа быць рэалізаваная, пакуль бракуе зброі, салдат, тэхналогій і самае галоўнае: надзейнай падтрымкі са боку ЗША

З чым яшчэ звязана адстаўка Залужнага, ці добра змяняць камандаванне ў складаны момант на фронце, пра гэта мы паразмаўлялі з палітолагам Паўлам Усавым.

- Хутчэй за ўсё адстаўка Залужнага стала вынікам палітычнага супрацьстаяння паміж офісам Зяленскага, персанальна самога прэзідэнта і Залужнага. Генерал па ўплыве і па даверы, які ён меў у грамадстве, абыходзіў Зяленскага. Для прэзідэнцкага атачэння гэта было вельмі важным пытаннем, тым больш, што прэзідэнт не змог вырашыць пытанне карупцыі ў сваім атачэнні. На фоне эфектыўнага вайсковага камандавання выразна бачылася неэфектыўнасць палітычнага кіраўніцтва. Ягонай сферай дзейнасці стала выключна камунікацыя, рэкламнага кшталту: візіты, сустрэчы, штодзённыя стрымы.  

Зусім інакш выглядала сітуацыя ва ўнутранай палітыцы, кажа эксперт.

- Унутраная палітыка, у тым ліку эканоміка, засталіся па-за ўвагай прэзідэнта. Гэта ж тычыцца карупцыі ды сувязяў яго атачэння з Расіяй. Гэта ўплывала на стаўлення Зяленскага да Залужнага, тым больш, што прэзідэнт чакаў, што летні контранаступ павінен быў вельмі хуткім і паспяховым. Зяленскі абяцаў гэта ў размовах з заходнімі палітыкамі. Ён не браў пад увагу рэальнай сітуацыі на фронце. Таму адбылося сутыкненне з Залужным, які казаў, што будуць вялікія страты, бо няма рэсурсаў, каб забяспечыць прарыў на шырокім фронце. Цяпер жа офіс прэзідэнта абвінавачвае Залужанага ў тым, што не ўдалося паспяхова контратакаваць. У рэальнасці без дадатковых рэсурсаў – гэта было немагчыма.

Зяленскі казаў пра неабходнасць перамен у войску, прызначаны новы камандуючы Сырскі, ва Украіне не вельмі асацыюецца са зменамі, яго называюць мясніком з-за стаўлення да жыцця жаўнераў.

- Сырскі лічыцца небяспечным для войска чалавекам. Прыкладам стала абарона Бахмута, якая каштавала Украінцам вялікіх страт. Цяпер жа ва ўмовах мабілізацыйнага крызісу, такое камандаванне будзе сур’ёзным выклікам. Спадзяюся, што за заменай Залужнага ёсць рацыянальныя матывы, хоць я іх не бачу, шчыра кажучы.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

 

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі